Сёння, 24 снежня, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшла канферэнцыя з удзелам працоўнага калектыву, прысвечаная абмеркаванню і зацвярджэнню Калектыўнага дагавора на 2026-2028 гады.
Калектыўны дагавор – гэта дакумент, які рэгулюе сацыяльна-працоўныя адносіны паміж работнікамі і працадаўцам, устанаўліваючы дадатковыя ўмовы працы, зарплаты, гарантыі і кампенсацыі, якія паляпшаюць становішча работнікаў у параўнанні з заканадаўствам.
З асноўным дакладам па пытанні «Разгляд праекта Калектыўнага дагавора на 2026-2028 гады і дадаткаў да яго» выступіла начальнік Цэнтра кадравай і прававой работы Галіна Сакомская. Галіна Сцяпанаўна падрабязна прадставіла інфармацыю, накіраваную на ўдасканаленне ўмоў працы.
Інфармацыю аб зацвярджэнні складаў камісій прадставіла Ганна Сазонава, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў універсітэта. Ганна Тадэвушаўна агучыла прапанаваныя прафсаюзным камітэтам і адміністрацыяй універсітэта склады камісій.
У завяршэнні канферэнцыі прайшло адкрытае галасаванне па разглядаемых пытаннях, дзе супрацоўнікамі ўніверсітэта аднагалосна была прыняты Калектыўны дагавор на 2026-2028 гады.