Згодна з распараджэннем ад 11 снежня, падпісаным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам, стыпендыі Прэзідэнта Беларусі на 2026 год назначаны 56 таленавітым маладым вучоным. Сярод іх – прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта.
За навуковае абгрунтаванне канцэпцыі сацыякультурных фактараў рэгуляцыі эканамічнага развіцця грамадства, распрацоўку методык сацыялагічнага даследавання і комплексную ацэнку жыццёвых і працоўных стратэгій студэнцкай моладзі і асоб пенсійнага ўзросту, якія дазволілі распрацаваць рэкамендацыі, накіраваныя на стымуляванне занятасці розных катэгорый насельніцтва і рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў стыпендыя Прэзідэнта Беларусі дацэнту, дацэнту кафедры паліталогіі і сацыялогіі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
Стыпендыя Прэзідэнта Беларусі назначана Таццяне Парфёнавай, кандыдату псіхалагічных навук, дацэнту кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі псіхалагічнага факультэта за распрацоўку, апрабацыю і ўкараненне новых методык псіхалагічнай дыягностыкі асобасных змяненняў пад уздзеяннем экстрэмальнай падзеі (семантычны дыферэнцыял "Ацэнка экстрэмальнай падзеі" і "Апытальнік падзеяў" своечасова выяўляць адрасатаў псіхалагічнай дапамогі, персаналізаваць карэкцыйныя праграмы і ацэньваць эфектыўнасць крызісных умяшанняў.