17 снежня ў Купалаўскім універсітэце будзе праходзіць інтэлектуальная гульня да Дня беларускага кіно, арганізаваная Цэнтрам студэнцкіх ініцыятыў і Саветам маладых спецылістаў.
Падчас інтэлектуальнай гульні, якая адбудзецца 17 снежня ў 12.00 у 218 аўдыторыі галоўнага корпуса Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, удзельнікі змогуць праверыць свае веды пра беларускі кінематограф, пазнаёміцца з гісторыяй беларускага кіно і атрымаць прыемныя прызы.
Для ўдзелу неабходна сабраць каманду з 5 чалавек, у якую могуць уваходзіць як супрацоўнікі, так і студэнты ўніверсітэта, а таксама запоўніць і адправіць заяўку да 12 снежня.
