2 снежня ў савеце па абароне дысертацый Д 01.05.01 пры Дзяржаўнай навуковай установе «Інстытут фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» адбылася абарона дысертацыі дацэнта кафедры тэарэтычнай фізікі і цеплатэхнікі Вікенція Таркоўскага на суісканне вучонай ступені доктара фізіка-матэматычных навук па спецыяльнасці 01.04.21 – лазерная фізіка.
Тэма навуковай працы: «Генерацыйныя характарыстыкі лазерных асяроддзяў на фарбавальніках у растворах і цвёрдацельных матрыцах пры мікра- і нанасекунднай узрушанасці».
Навуковы кансультант – доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, прафесар кафедры тэарэтычнай фізікі і цеплатэхнікі фізіка-тэхнічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ануфрык Славамір Сцяпанавіч.
Віншуем Вікенція Таркоўскага з абаронай!
