З 29 па 30 лістапада ў Мінскім META ARENA праходзіў 7 сезон Беларускай студэнцкай лігі BESL па Dota 2, дзе 8 каманд сустрэліся ў рашаючым этапе сезона за званне чэмпіёна. Сярод іх – каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы «VAMP».
BESL – гэта найбуйнейшая кіберспартыўная ліга для студэнтаў беларускіх універсітэтаў і каледжаў, якая ўключае спаборніцтвы па Counter-Strike 2 і Dota 2.
Па выніках напружанай барацьбы каманда «VAMP» ГрДУ імя Янкі Купалы заваявала срэбра, заняўшы ганаровае другое месца ў фінале 7 сезона BESL па Dota 2. Акрамя таго, гулец каманды «VAMP», студэнт 3 курса інжынернага факультэта Уладзіслаў Шкубель, вядомы пад нікнеймам Arcmajes, прызнаны лепшым гульцом 7 сезона Беларускай студэнцкай лігі.
Купалаўскі ўніверсітэт віншуе каманду «VAMP» з гэтым дасягненнем і жадае новых кіберспартыўных перамог!