Чарговы этап штогадовага дэбатнага турніру, дзе сустрэліся студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі і інжынернага факультэта, адбыўся 25 лістапада.
Тэмай дыскусіі стала страхавая медыцына ў дзяржаве, падчас якой былі прадстаўлены важкія аргументы "за" і "супраць".
Турнір праходзіць у шэсць раундаў на працягу года. Ад кожнага факультэта прадстаўлена каманда. Удзельнікам даводзіцца хутка аналізаваць інфармацыю і выбудоўваць логіку сваіх выступленняў так, каб перамагчы апанентаў. У маі плануецца фінал турніру, дзе мы даведаемся, хто ж лепшая каманда-дэбатар.
Адзначым, галоўнай мэтай дэбатнага турніру з'яўляецца не проста навучыць студэнтаў імправізацыі і адстойванню сваёй пазіцыі, але і развіць іх крытычнае мысленне.