21 лістапада ў Мінску адбылося фінальнае мерапрыемства Demo Day гадавога цыкла "Стартап-марафона" Белаграпрамбанка, дзе 20 лепшых каманд, адабраных экспертамі з сотняў заявак з усёй Беларусі, публічна абаранілі свае праекты перад журы.
Стартап-праект Fresh-метка, распрацаваны студэнткамі 4 курса факультэта біялогіі і экалогіі Маргарытай Калбышэўскай, Палінай Кашлей і Варварай Волкавай, паспяхова прайшоў дзевяцімесячную праграму рэспубліканскага стартап-марафону Белаграпрамбанка. У фінале Demo Day распрацоўка атрымала спецыяльную ўзнагароду ў намінацыі «Лепшы інжынерны стартап», заняўшы 2-е месца.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы віншуе каманду з заслужаным месцам і жадае новых дасягненняў на шляху развіцця праекта!