25 лютага адбудзецца III Рэспубліканскі агляд-конкурс "СЭРЦАМ АДДАНЫЯ РОДНАЙ ЗЯМЛІ", прысвечаны Дню Дзяржаўнага флага, герба і гімна Рэспублікі Беларусь, арганізаваны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ва ўзаемадзеянні з Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Конкурс праводзіцца з мэтай актывізацыі грамадзянскай пазіцыі моладзі, прывіцця павагі да Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь і гераічнай гісторыі народа і закліканы стварыць аптымальныя ўмовы для развіцця і рэалізацыі творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі. Удзельнікі змогуць праявіць сябе ў трох намінацыях: "Сцяг-шоу", "Тэматычны відовішчны паказ" і "Барабаннае шоу".
Рэспубліканскі агляд-конкурс праводзіцца ў чатыры этапы. Першы, адборачны, праходзіць ва ўстановах дадатковай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Другі этап пройдзе на раённым і гарадскім узроўні. Трэці - на абласным узроўні і ў горадзе Мінску. У час заключнага, чацвёртага, этапу конкурсу, які адбудзецца ў маі 2026 года, будуць падведзены вынікі і пераможцы выступяць на гала-канцэрце ў рамках святкавання Дня Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Абласны этап конкурсу адбудзецца 25 лютага на базе ўстановы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі". Для ўдзелу неабходна да 9 лютага на электронны адрас dtdmgrodno@dtdm-grodno-guo.by, з паметкай Рэспубліканскі агляд-конкурс "СЭРЦАМ АДДАНЫЯ РОДНАЙ ЗЯМЛІ" адправіць заяўку, прымацаваць выпіску з пратакола рашэння раённых аргкамітэтаў па выніках раённых этапаў агляду-конкурсу і відэаматэрыял.
Інфармацыя аб правядзенні і выніках абласнога этапу агляду-конкурсу будзе размешчана на сайце УА «ГДА Палац творчасці дзяцей і моладзі», заключнага этапу – на сайце Нацыянальнага цэнтра.