На 31-й Міжнароднай выставе «ПрадЭкспа-2025» падвялі вынікі Рэспубліканскага конкурсу «Лепшы мёд сезона». Адным з удзельнікаў мерапрыемства стала студэнтка 4 курса спецыяльнасці "Біялогія" факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Юрчык Дзіяна.
У другі раз конкурс «Лепшы мёд сезона» становіцца адной з ключавых падзей у рамках Міжнароднай выставы «ПрадЭкспа-2025». У гэтым годзе мерапрыемства прайшло 13 лістапада на пляцоўцы новага нацыянальнага выставачнага цэнтра «БелЭкспа». Урачыстае мерапрыемства стала магчымым дзякуючы намаганням і супрацоўніцтву вядучых арганізацый пчалярскай і навуковай сферы Беларусі. У ліку арганізатараў – ТАА «Мядовы шлях», які з'яўляецца даўнім партнёрам факультэта біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У гэтым годзе на конкурс паступіла больш за 110 узораў мёду ад пчаляроў і гаспадарак з усіх рэгіёнаў Беларусі. Экспертная камісія ацэньвала кожны ўзор па чатырох ключавых крытэрыях: сэнсарны аналіз, фізіка-хімічныя паказчыкі, адсутнасць старонніх прымешак і пылковай аналіз (для монафлорных мёдаў).
Дзякуючы сумеснай рабоце ўсіх партнёраў, конкурс «Лепшы мёд сезона – 2025» стаў не толькі прафесійнай падзеяй, але і маштабным святам беларускага мёду, навукі і традыцый.
