З 2 па 10 лістапада ў горадзе Ерэване (Арменія) праходзіў Чэмпіянат Еўропы па боксе сярод моладзі да 23 гадоў. У складзе нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па боксе ў спаборніцтвах паспяхова выступілі студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры Марына Мулярчык і студэнт 1 курса факультэта фізічнай культуры Андрэй Масалаў.
У вагавай катэгорыі да 57 кг Марына Мулярчык заваявала сярэбраны медаль Чэмпіянату Еўропы, прадэманстраваўшы найвышэйшае майстэрства і стойкасць. Андрэй Масалаў выступіў у вагавай катэгорыі да 86 кг і стаў бронзавым прызёрам, паказаўшы выдатную фізічную падрыхтоўку.
ГрДУ імя Янкі Купалы ганарыцца і віншуе Марыну Мулярчык і Андрэя Маслава з выдатнымі дасягненнямі і жадае далейшых поспехаў, моцнага здароўя і новых спартыўных вяршыняў!