13 лістапада прадстаўнікі кафедры хіміі і біятэхналогіі сталі ўдзельнікамі XV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Біятэхналогія і біямедыцынская інжынерыя". Мерапрыемства было прымеркавана да 90-годдзя Курскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і памяці прафесара Л.П. Лазурынай.
У пачатку канферэнцыі з прывітальным словам у анлайн-фармаце выступіла загадчык кафедры хіміі і біятэхналогіі Лізавета Узлова. Яна падзякавала Курскаму дзяржаўнаму медыцынскаму ўніверсітэту за запрашэнне да ўдзелу ў маштабнай навуковай падзеі, выказала надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва і пажадала ўдзельнікам прадуктыўных дыскусій і натхнення.
Ключавой падзеяй мерапрыемства для выкладчыкаў і студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта стала секцыя «Прыкладныя аспекты сучаснай біятэхналогіі», суарганізатарам якой стаў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Секцыя прайшла на базе факультэта біялогіі і экалогіі ў анлайн-фармаце. У ходзе яе работы былі заслуханы і абмеркаваны даклады, прысвечаныя тэхналогіі прадуктаў харчавання, клетачнай інжынерыі, інтэлектуальнай упакоўкі харчовых прадуктаў, экалагічнай і сельскагаспадарчай біятэхналогіі. Акрамя купалаўцаў у рабоце секцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі іншых ВНУ Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.