Сёння, 4 лістапада, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшло пасяджэнне Савета маладых спецыялістаў. Удзельнікі мерапрыемства падвялі вынікі працы, абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях і вызначылі перспектывы развіцця маладзёжнага руху.
З прывітальным словам да маладых спецыялістаў і іх настаўнікаў звярнуўся першы прарэктар Аляксандр Карэўскі. Ён адзначыў значнасць інстытута настаўніцтва і актыўны ўдзел маладых спецыялістаў у жыцці ўніверсітэта. Аляксандр Яўгеньевіч уручыў граматы найбольш актыўным членам Савета маладых спецыялістаў.
Падчас пасяджэнняў прагучалі даклады, прысвечаныя ключавым пытанням сучаснага грамадства і ролі моладзі. Старшыня Савета маладых вучоных Барыс Балахонаў выступіў з дакладам на тэму "Умацаванне інстытута беларускай сям'і і традыцыйных каштоўнасцей ва ўмовах глабальных выклікаў", падкрэсліўшы важнасць гэтых аспектаў для будучыні краіны.
Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў універсітэта Ганна Сазонава прадставіла даклад «Моладзь і прафсаюз», у якім падрабязна распавяла пра дапамогу, якую дае прафсаюз маладым спецыялістам.
Са справаздачным дакладам "Аб рабоце Савета маладых спецыялістаў у 2024/2025 навучальным годзе" выступіла старшыня Савета маладых спецыялістаў Алена Антончык.
Адзначым, што на сённяшні дзень у Купалаўскім універсітэце працуе 75 маладых спецыялістаў, двое з якіх у складзе Рэспубліканскага банку даных адоранай і таленавітай моладзі, а адзінаццаць у перспектыўным кадравым рэзерве ўніверсітэта.