Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ўвайшоў у тройку пераможцаў у агульным заліку Рэспубліканскай універсіяды 2024/2025 навучальнага года. Узнагароды былі ўручаны прадстаўнікам універсітэта на ўрачыстай цырымоніі ў першай групе ўстаноў вышэйшай адукацыі.
Рэспубліканская ўніверсіяда – традыцыйнае спартыўнае спаборніцтва сярод студэнтаў Беларусі, мэтамі якога з'яўляецца развіццё нацыянальнага студэнцкага спорту, далучэнне ВНУ да здаровага ладу жыцця і павышэнне эфектыўнасці іх фізічнага выхавання. Праводзяцца спаборніцтвы па 27 відах спорту.
Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Мінску падчас адкрыцця Рэспубліканскай універсіяды-2025/2026. На ўрачыстым мерапрыемстве прарэктару па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Васілю Сянько, начальніку спартыўнага клуба ўніверсітэта Кірылу Акулічу і загадчыку кафедры фізічнага выхавання і спорту Юрыю Саку былі ўручаны кубак прызёра і дыплом.
Гэта дасягненне – вынік зладжанай, стараннай працы трэнераў, супрацоўнікаў спартыўнага клуба і, вядома, студэнтаў-спартсменаў, якія годна паказалі сябе на спаборніцтве.
Віншуем купалаўцаў з заслужанай перамогай!