Сёння, 14 кастрычніка, у Мінску адбылося ІІІ пасяджэнне Беларуска-кітайскай асацыяцыі ўніверсітэтаў, якое стала важным этапам для ўмацавання сувязей паміж установамі адукацыі дзвюх краін.
У рамках пасяджэння рэктар Ірына Кітурка выступіла з дакладам на тэму «Механізмы развіцця рэгіянальнага партнёрства: вопыт супрацоўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з установамі адукацыі КНР», падзяліўшыся поспехам у наладжванні сувязей і падкрэсліўшы важнасць стратэгічнага партнёрства і абмену вопытам.
У ходзе пленарнага пасяджэння былі падведзены вынікі дзейнасці асацыяцыі, абмеркаваны ключавыя напрамкі ўзаемадзеяння і вызначаны перспектывы на наступны год. Акрамя таго, было запланавана падпісанне 13 дагавораў аб супрацоўніцтве паміж кітайскім і беларускім бакамі, што сведчыць аб імкненні да далейшага ўмацавання партнёрства ў сферы вышэйшай адукацыі.
Ключавой падзеяй стала падпісанне сумеснай дэкларацыі аб паглыбленні супрацоўніцтва ў развіцці вышэйшай адукацыі паміж Беларуссю і Кітаем.