30 верасня для студэнтаў 3 курса спецыяльнасці «Эканамічнае права» на базе УСК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці былі праведзены практычныя заняткі «Агульныя палажэнні крыміналістычнай тэхнікі».
Правялі занятак старшы выкладчык кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Валерый Козел і намеснік начальніка ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці – філіяла кафедры Алег Новік.
На занятках студэнты атрымалі магчымасць ужывую вывучыць працу следчых-крыміналістаў. Яны азнаёміліся з арганізацыяй работы і аснашчэннем крыміналістычнай лабараторыі, а таксама наведалі спецыялізаваны крыміналістычны палігон.
Акрамя адукацыйнай часткі для купалаўцаў правялі прафарыентацыйную сустрэчу. Начальнік упраўлення кадраў і ідэалагічнай работы Юрый Куцэвіч расказаў студэнтам аб значэнні і ролі работы следчага ў сістэме праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь, а таксама аб наяўнасці інстытута пазаштатных супрацоўнікаў.
Падобныя выязныя практычныя заняткі дазваляюць студэнтам не толькі замацаваць тэарэтычныя веды, але і скласці дакладнае ўяўленне аб будучай прафесіі.