Сустрэча адбудзецца 18 кастрычніка на адрасе: вул. Леніна, 32, актавая зала. Пачатак у 11.00. Мерапрыемства збярэ бацькоў будучых і сёлетніх студэнтаў, а таксама бацькоў выпускнікоў. Яго тэмай стане «ДА ПОСПЕХУ РАЗАМ: магчымасці Купалаўскага ўніверсітэта для будучыні вашых дзяцей!».
Ключавым спікерам сходу выступіць рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. У сваім выступленні яна пазнаёміць бацькоў з універсітэтам, асяроддзем, створаным для студэнтаў, а таксама магчымасцямі ВНУ. Важным момантам стане абмеркаванне асноўных этапаў паступлення і навучання. Таксама бацькі і самі змогуць задаць рэктару пытанні.
Пасля завяршэння сходу ўдзельнікі мерапрыемства атрымаюць магчымасць паразмаўляць з дэканамі факультэтаў. Яны падрабязна раскажуць аб навучанні на кожным з факультэтаў і адкажуць на пытанні.
Для тых, хто не зможа прысутнічаць на сходзе асабіста, будзе прадастаўлена магчымасць паглядзець яго ў анлайн-фармаце на YouTube-канале Купалаўскага ўніверсітэта. Кожны зможа задаць сваё пытанне. Для гэтага трэба будзе пакінуць яго па спасылцы.
Нагадаем, што такі адкрыты бацькоўскі сход быў упершыню арганізаваны ў Беларусі ў мінулым годзе ў сценах ГрДУ імя Янкі Купалы.
