16 верасня, напярэдадні Дня народнага адзінства, прайшла цырымонія ўзнагароджання, дзе заахвоцілі лепшых актывістаў прафсаюзнага камітэта навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі ўдзяляе асаблівую ўвагу тым, хто дэманструе выдатныя вынікі ў вучобе і навуковых даследаваннях, актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці, з'яўляецца прафсаюзным лідарам, валанцёрам і таленавітым спартсменам. Студэнты Купалаўскага ўніверсітэта не сталі выключэннем.
Заслужаныя ўзнагароды аб занясенні ў лік стыпендыятаў Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза адукацыі і навукі за 2024/2025 навучальны год атрымалі: Яўгенія Малевіч, старшыня цэхавай прафсаюзнай арганізацыі факультэта матэматыкі і інфарматыкі; Паліна Каўцэвіч, намеснік старшыні цэхавай прафсаюзнай арганізацыі факультэта матэматыкі і інфарматыкі; Анастасія Кандратовіч, намеснік старшыні цэхавай прафсаюзнай арганізацыі філалагічнага факультэта; Варвара Сенчанкава, старшыня цэхавай прафсаюзнай арганізацыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму; Аляксандра Матолька, член цэхавага прафсаюзнага камітэта навучэнцаў Ваўкавыскага каледжа; Марыя Ушко, член цэхавага прафсаюзнага камітэта навучэнцаў Лідскага каледжа; Каліна Янушчанка, член цэхавага прафсаюзнага камітэта навучэнцаў Гуманітарнага каледжа; Ксенія Лебедзь, член цэхавага прафсаюзнага камітэта навучэнцаў Тэхналагічнага каледжа.
Віншуем студэнтаў і дзякуем ім за актыўную працу на карысць прафсознага камітэта навучэнцаў!