Магістранты спецыяльнасці «Адукацыйны менеджмент» з Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія навучаюцца на педагагічным факультэце, наведалі ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 2 г. Гродна». Візіт адбыўся пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Алены Джух.
Дырэктар установы Юлія Амельчанка пазнаёміла гасцей з гісторыяй школы, асноўнымі напрамкамі яе дзейнасці і асаблівасцямі арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўмовах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Кастрычніцкага раёна г. Гродна.
У рамках візіту магістранты наведалі вакальныя заняткі канцэртмайстра Алены Гінч, дзе змаглі назіраць за методыкай выкладання і ўзаемадзеяннем педагога з навучэнцамі.
Асаблівае ўражанне на гасцей зрабіла знаёмства з заслужаным аматарскім калектывам Рэспублікі Беларусь – народным эстрадна-сімфанічным аркестрам «Nota Band» пад кіраўніцтвам Юліі Амельчанкі. Магістранты прысутнічалі на рэпетыцыі, падчас якой для іх была выканана беларуская народная і эстрадная музыка.
Візіт стаў важным этапам у культурным абмене і прафесійным развіцці будучых адукацыйных менеджэраў, дазволіўшы ім бліжэй пазнаёміцца з сістэмай дадатковай адукацыі ў Беларусі.