10 верасня дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Горны выступіў на пасяджэнні маладзёжнага савета пры Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання.
Мерапрыемства было прысвечана надыходзячаму Дню народнага адзінства. Падчас паседжання прайшла дыялогавая пляцоўка «Сіла народа ў адзінстве! Гістарычнае значэнне і сучасныя выклікі», удзельнікам якой стаў Аляксандр Горны. У сваім выступленні прадстаўнік Купалаўскага ўніверсітэта падрабязна распавёў маладым актывістам аб гістарычным значэнні даты 17 верасня для станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Таксама ён прадэманстраваў прысутным дакументальны фільм «Мяжа», прысвечаны 80-годдзю ўз'яднання Усходняй і Заходняй Беларусі.