5 верасня ў 18:00 на Плошчы ўніверсітэцкага флага адбудзецца «Кірмаш актыўнага студэнта» для купалаўцаў-першакурснікаў.
Дзякуючы гэтаму Кірмашу студэнты першага курса ў самым пачатку навучальнага года пазнаёмяцца з працай, якая праводзіцца маладзёжнымі арганізацыямі ўніверсітэта, і магчымасцямі, якія прапануе ГрДУ імя Янкі Купалы ў сферы грамадскага жыцця.
Праграма мерапрыемстваў разнастайная: канцэртная праграма, конкурсы і трэнінгі, знаёмства з працай маладзёжных арганізацый універсітэта і шмат іншага. На працягу ўсяго Кірмаша будуць праходзіць розыгрышы, а таксама напрыканцы вечарыны адбудзецца падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў.
Запрашаем першакурснікаў стаць часткай важнай і цікавай падзеі, якая дапаможа актыўна ўключыцца ў студэнцкае жыццё!
