На днях стартавалі здымкі юбілейнага, пятага сезона тэлепраекта «Фактар.BY». Удзел у ім прымае і Мікіта Нядзелкоўскі – навучэнец Тэхналагічнага каледжа Купалаўскага ўніверсітэта.
Мікіта – актыўны ўдзельнік мерапрыемстваў, якія праходзяць у каледжы. Таксама хлопец ужо мае досвед удзелу ў падобных конкурсах: ён заняў другое месца ў тэлешоў «Міленіум» і «Кубак сяброўства» на тэлеканале «Беларусь 3», а таксама трэцяе месца ў тэлепраекце «Гатовы да эфіру» на RU.TV.
– Я марыў патрапіць на такі маштабны тэлепраект краіны. Гэта шанц прапампаваць навыкі публічных выступленняў і каманднай работы ва ўмовах высокай канкурэнцыі. Сустрэчы з прафесіяналамі, абмен практыкамі, новыя знаёмствы - для мяне вялікі вопыт у жыцці і творчай кар'еры, – падзяліўся эмоцыямі Мікіта Нядзелкоўскі.
Падтрымаем купалаўца разам!