25 жніўня на базе Белтэлерадыёкампаніі і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў стартавала першая Нацыянальная школа рэктараў «Актуальныя задачы развіцця нацыянальнай вышэйшай школы на сучасным этапе». Удзельнікам мерапрыемства стала рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця першай Нацыянальнай школы рэктараў, якая адбылася на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, прыняў удзел Міністр адукацыі Андрэй Іванец. Удзельнікамі мерапрыемства сталі рэктары вышэйшых навучальных установаў Рэспублікі Беларусь. Адзначым, што семінар маштабнага праекту, ініцыяванага Міністэрствам адукацыі, адбыўся ў фармаце дыскусійнага клуба.
Нацыянальная школа рэктараў прадугледжвае цыкл навучальных семінараў, накіраваных на павышэнне якасці адукацыі ва ўніверсітэтах краіны. Спікерамі сталі эксперты з розных абласцей, кіраўнікі дзяржаўных органаў, прадстаўнікі вядучых арганізацый і бізнес-супольнасці, а таксама замоўцы кадраў.
Сесія Школы рэктараў працуе ў рамках трох ключавых напрамкаў: дзяржаўная маладзёжная палітыка, якасць адукацыі і роля ўніверсітэтаў як суб'ектаў інавацыйнай структуры. У фармаце дыскусійнага клуба ўдзельнікі актыўна абменьваліся меркаваннямі і ідэямі, дзяліліся досведам кіравання.
Школа рэктараў стартавала на базе Белтэлерадыёкампаніі з абмеркавання тэмы: «Дзяржаўная маладзёжная палітыка: выклікі і рашэнні». Удзельнікі ўзнялі пытанні, звязаныя з атрыманнем вышэйшай адукацыі, працаўладкаваннем і сацыяльнай інтэграцыяй моладзі. У фармаце адкрытага дыялога рэктары разгледзелі перспектывы паляпшэння адукацыйных праграм.
Пазней Школа рэктараў працягнула сваю працу ў Спартыўна-культурным цэнтры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва. Рэктары ВНУ падчас установачных канферэнцый разгледзелі ключавыя тэмы: «Якасць адукацыі – аснова эканамічнага развіцця і ўмацавання беларускай дзяржавы» і «Універсітэт як суб'ект інавацыйнай інфраструктуры для забеспячэння тэхналагічнага суверэнітэту краіны». Асаблівая ўвага была ўдзелена ролі ВНУ ў фарміраванні інавацыйнай інфраструктуры дзяржавы – ад студэнцкіх бізнес-інкубатараў да цеснага супрацоўніцтва з прамысловасцю, банкамі і тэхналагічнымі кампаніямі.
Па выніках семінара была прынята рэзалюцыя, якая стане практычным кіраўніцтвам для рэктараў, адміністрацыі і выкладчыкаў ВНУ на наступны навучальны год. Гэты дакумент змяшчае рэкамендацыі і актуальныя стратэгіі, накіраваныя на паляпшэнне якасці адукацыі, павышэнне эфектыўнасці кіравання і інтэграцыю інавацыйных падыходаў у навучальны працэс.