З 11 па 21 жніўня ў г. Мумбаі (Індыя) прайшла XVIII Міжнародная алімпіяда па астраноміі і астрафізіцы (IOAA 2025). Яна сабрала больш за 300 таленавітых школьнікаў з 64 краін свету. Каманда з Беларусі паказала высокія вынікі: на рахунку ўдзельнікаў сярэбраны і бронзавы медалі, а таксама пахвальны водгук за высокія дасягненні.
Сярэбраны медаль заваяваў навучэнец ліцэя № 1 імя акадэміка Ю.М. Астроўскага горада Гродна Ян Церахаў. Бронзавы медаль атрымала выпускніца сярэдняй школы № 8 Слуцка Паліна Салагуб. Пахвальнага водгуку ўдастоена выпускніца ліцэя Беларуска-Расійскага ўніверсітэта імя Л.Я. Маневіча Варвара Калеснева.
Падрыхтоўка праходзіла пад кіраўніцтвам вопытных трэнераў, сярод якіх дацэнт кафедры тэарэтычнай фізікі і цеплатэхнікі ГрДУ імя Янкі Купалы Казімір Зноска. Яго шматгадовы вопыт і любоў да сваёй справы дазволілі школьнікам дабіцца выдатных вынікаў.
Віншуем удзельнікаў і іх трэнераў і жадаем творчых поспехаў!