Ужо знаходзяцца ў друку чарговыя нумары навуковых часопісаў «Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы», серыі 4 «Правазнаўства» і серыі 5 «Эканоміка. Сацыялогія. Біялогія».
У іх прадстаўлены артыкулы прафесарска-выкладчыцкага складу Купалаўскага ўніверсітэта, а таксама аўтараў з Мінска, Магілёва, Гомеля і расійскіх калег з Белгарада, Валгаграда і Хабараўска. Паўнатэкставыя варыянты артыкулаў размешчаны на сайце Навуковай электроннай бібліятэкі eLIBRARY.RU з індэксацыяй у Russian Science Index. Друкаваныя экзэмпляры можна будзе набыць у кіёску на 3 паверсе галоўнага корпуса і ў выдавецкім цэнтры ўніверсітэта.