Ваенны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўрачыста сустрэў студэнтаў-першакурснікаў. Іх рады папоўнілі 55 чалавек, якія на працягу бліжэйшага месяца будуць праходзіць пачатковую прафесійную падрыхтоўку.
На ўрачыстым мерапрыемстве курсантаў і іх бацькоў прывітаў начальнік факультэта палкоўнік Генадзь Песляк. Ён адзначыў, што паступленне ва ўніверсітэт і паспяховая здача ўступных экзаменаў - гэта значнае дасягненне для кожнага курсанта. Таксама ён звярнуўся да бацькоў першакурснікаў, падкрэсліўшы, што іх клопат і падтрымка вельмі важныя ў гэты адказны момант.
У рамках праграмы пачатковай прафесійнай падрыхтоўкі курсанты асвояць мноства дысцыплін, у тым ліку тактычную, інжынерную, фізічную, страявую, ваенна-медыцынскую і агнявую падрыхтоўку.