Сумесны праект з Сычуанскім прафесійна-тэхнічным каледжам плануюць запусціць восенню 2025 года.
Сёння, 24 ліпеня, адбылася рабочая анлайн-сустрэча паміж прадстаўнікамі Купалаўскага ўніверсітэта і Сычуанскага каледжа, падчас якой абмяркоўваліся пытанні арганізацыі Цэнтра рускай мовы і беларускай культуры. Кітайскі бок прадставіў варыянты пляцовак для яго размяшчэння.
Асноўнымі задачамі Цэнтра стане папулярызацыя рускай мовы і беларускай культуры, паглыбленне міжкультурнага дыялогу паміж Беларуссю і Кітаем, інтэрнацыяналізацыя адукацыі, навукі і культуры бакоў.
Рэалізацыя праекта дасць магчымасць пашырыць магчымасці для абмену выкладчыкамі і студэнтамі, правядзення сумесных навуковых даследаванняў і культурных мерапрыемстваў, што будзе садзейнічаць далейшаму развіццю партнёрскіх адносін паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Сычуанскім прафесійна-тэхнічным каледжам.
.