Атрымаць сертыфікаты можна ў пунктах здачы тэсціравання. Выдача сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання ў Купалаўскім універсітэце праходзіць у парадку жывой чаргі па адрасе: завулак Тэлеграфны, 15А.
З 1 ліпеня па ўсёй краіне пачалася выдача сертыфікатаў для ўдзельнікаў цэнтралізаванага тэсціравання. У пункце здачы цэнтралізаванага тэсціравання абітурыент атрымлівае сертыфікат пад подпіс у ведамасці выдачы сертыфікатаў ЦТ пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу, дакумента аб адукацыі (атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, або дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі, або дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі), пропуску з пазнакай «Тэставанне прайшоў». Пасля выдачы сертыфіката пропуск у абітурыента адбіраецца.
Начальнік аддзела тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі Цэнтра даўніверсітэцкай адукацыі ГрДУ імя Янкі Купалы Наталля Кранцэвіч адзначыла, што ў Гродзенскай вобласці выканана больш за 6800 тэстаў, з іх у Купалаўскім універсітэце - 3256.
– У Гродзенскай вобласці выдаюцца сертыфікаты ў чатырох пунктах праходжання ЦТ: ГрДУ імя Янкі Купалы па адрасе завулак Тэлеграфны, 15А, Гродзенскі дзяржаўны агарны ўніверсітэт па адрасе вуліца Церашковай, 28 і каледжы Купалаўскага ўніверсітэта ў г. Ваўкавыск па адрасе вуліца Сацыялістычная, 33 і г. Ліда па адрасе вуліца Савецкая 18, – растлумачыла Наталля Міхайлаўна.
Графік працы пункта выдачы сертыфікатаў:
- 1 ліпеня з 9.00 да 17.00;
- 2 ліпеня з 9.00 да 16.00;
- З 7 по 11 ліпеня з 9.00 да17.00;
- З 12 по 17 ліпеня з 9.00 да18.00;
- З 18 ліпеня сертыфікаты выдаюцца ў працоўныя дні з 9.00 да17.00.
У Купалаўскім універсітэце створаны ўсе ўмовы для камфортнага атрымання вынікаў цэнтралізаванага тэсціравання. Каб пазбегнуць чэргаў у навучальным корпусе арганізавана некалькі лакацый выдачы сертыфікатаў, якія размеркаваны па літарах.
Прэс-службе Купалаўскага ўніверсітэта ўдалося пагутарыць з выпускнікамі, і даведацца, як прайшоў адзін з важных момантаў у іх жыцці. Так, выпускніца сярэдняй школы № 1 г. Шчучын Яна Пасюта расказала пра здачу цэнтралізаванага экзамену і падзялілася планамі на будучыню:
– Я здавала англійскую мову, вынікамі задаволена, планую паступаць у ГрДУ імя Янкі Купалы на юрыдычны факультэт. А выбрала гэты ўніверсітэт, таму што гэта прэстыжна. Упэўнена, што змагу атрымаць тут веды для будучай прафесійнай дзейнасці. І той факт, што ўніверсітэт размяшчаецца ў горадзе Гродна, адыгрывае немалаважную ролю, бо я люблю гэты горад усёй душой.
У выпадку, калі абітурыент не можа асабіста атрымаць сертыфікат па ўважлівай прычыне (захворванне, удзел у міжнародных конкурсах і спаборніцтвах, службовая камандзіроўка або іншыя абставіны, што не залежаць ад абітурыента, пацверджаны дакументальна), сертыфікат атрымліваюць законныя прадстаўнікі непаўналетніх абітурыентаў (пры прад'яўленні дакументаў, якія сведчаць асобу і пацвярджаюць статус законнага прадстаўніка, а таксама копіі дакумента, які сведчыць асобу абітурыента, заверанай натарыяльна) або прадстаўнікі абітурыентаў, якія дзейнічаюць на падставе даверанасці, засведчанай натарыяльна або ўпаўнаважанай службовай асобай, пры прад'яўленні дакумента які сведчыць асобу абітурыента, заверанай натарыяльна).