Прадоўжыць навучанне па адукацыйных праграмах магістратуры ў ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2025 годзе можна па 19 спецыяльнасцях. Упершыню ў 2025 годзе адкрыта падрыхтоўка па спецыяльнасці 7-06-0113-04 "Фізіка-матэматычная адукацыя" з прафілізацыяй "Камп'ютарныя тэхналогіі ў адукацыі і навуцы" ў дзённай форме атрымання адукацыі на факультэце матэматыкі і інфарматыкі.
У ГрДУ імя Янкі Купалы арганізавана электронная чарга на сайце abit.by у раздзеле “Магістратура”, з дапамогай якой кожны абітурыент можа выбраць час, зручны для асабістага візіту і падачы дакументаў у прыёмную камісію ўніверсітэта. Прыём дакументаў для атрымання паглыбленай вышэйшай адукацыі, якая забяспечвае атрыманне ступені "Магістр" у Купалаўскім універсітэце, будзе праходзіць з 27 чэрвеня па 5 ліпеня (3 ліпеня - выхадны дзень) з 9.00 да 18.00 па адрасе: вул. Леніна, 32, аўдыторыя 1.
Уступныя экзамены для абітурыентаў, якія паступаюць для атрымання паглыбленай вышэйшай адукацыі, пройдуць у адпаведнасці з зацверджаным раскладам 8, 9 і 10 ліпеня. Кансультацыя ў вочнай форме пройдзе 6 ліпеня, з відэакансультацыяй можна азнаёміцца на сайце. З мэтай скарачэння часу папярэдняга чакання пачатку ўступнага іспыту для кожнага абітурыента пры рэгістрацыі дакументаў электронная сістэма аўтаматычна вызначыць дату правядзення і канкрэтны час яўкі на экзамен.
Залічэнне ў лік студэнтаў для атрымання паглыбленай вышэйшай адукацыі дзённай і завочнай форм атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту пройдзе 14 ліпеня, на платнай аснове - 16 ліпеня. З умовамі і парадкам прыёму, пералікам спецыяльнасцей, форм і тэрмінаў навучання, спісам неабходных дакументаў, праграмамі ўступных іспытаў і іншай карыснай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце abit.by, раздзел “Магістратура”.