У рамках канферэнцыі 27 чэрвеня ў Купалаўскім універсітэце абмяркуюць праектную дзейнасць як сродак рэалізацыі дзяржаўных адукацыйных стандартаў. «Баркемп ByProject 2025» пройдзе ў рамках X дыстанцыйнага міжнароднага адукацыйнага марафону «Купалаўскія праекты» і аб'яднае навукоўцаў, метадыстаў, міжнародных цьютараў - спецыялістаў у галіне праектавання сеткавых праектаў і вэб-квестаў.
Неаканферэнцыя пройдзе ў рэжыме анлайн на платформе Google Meet. Удзельнікаў чакаюць лекцыі, круглы стол, трэнінгі, майстар-класы, мазгавы штурм, дыскусія і іншыя формы ўзаемадзеяння. Кожны жадаючы можа абраць найболей аптымальную для сябе форму ўдзелу ў завочным, вочным ці дыстанцыйным фармаце.
VIII неаканферэнцыя «Баркемп ByProject 2025» праводзіцца з мэтай папулярызацыі сеткавай праектнай дзейнасці ў адукацыйным працэсе як актуальнай адукацыйнай тэхналогіі, абмену вопытам у арганізацыі праектнай дзейнасці і выкарыстанні вэб-квестаў, стварэння спрыяльнага асяроддзя для распрацоўкі сумесных праектаў, павышэння ўзроўню прафесійных кампетэнтнасцяў педагогаў.
Арганізатар мерапрыемства – факультэт матэматыкі і інфарматыкі Купалаўскага ўніверсітэта. Падрабязную інфармацыю аб марафоне «Купалаўскія праекты» можна знайсці на сайце. Канферэнцыя пройдзе 27 чэрвеня ў рэжыме online на адрас: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, аўд. 225; секцыйныя пасяджэнні - у аўд. 318 і 321.
Кантакты: kaf_stp@grsu.by, kupala_project@gmail.com (тэма «Баркемп»), тэл.: +375 152 39 58 95.