7 чэрвеня на Юбілейным возеры адбудзецца першы заплыў на адкрытай вадзе. Удзельнікам трэба будзе пераадолець 897 метраў - менавіта столькі гадоў спаўняецца Гродна ў верасні гэтага года.
Заплыў пройдзе ў 12.00, аднак само мерапрыемства пачнецца ў 11.30. У гэты момант урачыста адкрыюць абноўлены пляж каля вадасховішча. У заплыве прымуць удзел 75 плыўцоў, у тым ліку не толькі прафесіяналаў, але і аматараў. Усе атрымаюць памятныя медалі, а пераможцы і прызёры – каштоўныя прызы. Падарункам для ўдзельнікаў свята стане бясплатнае катанне на SUP-бордах, байдарках і рафтах.
Старшыня Гродзенскага гарадскога савета дэпутатаў Алег Бялінскі паведаміў, што для гасцей будуць арганізаваны атракцыёны, культурная і спартыўная праграма. Таксама ён выказаў упэўненасць у тым, што мерапрыемства спадабаецца жыхарам горада.
Арганізатар плануюць зрабіць заплыў штогадовым, пры гэтым павялічваючы дыстанцыю на 1 метр кожны год.