З 27 па 28 мая ў Мінску прайшлі фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лігі 2024/2025 сярод жаночых і мужчынскіх каманд. Гэта падзея сабрала найлепшых студэнтаў-спартсменаў краіны і стала сапраўдным святам баскетбольнага спорту. Жаночая зборная каманда Купалаўскага ўніверсітэта прадэманстравала выдатную гульню, стаўшы чэмпіёнам турніру.
У паўфінале спартсменкі ГрДУ імя Янкі Купалы абгулялі каманду БДУ, а ў фінале сустрэліся з БДУФК, дзе таксама атрымалі перамогу.
Мужчынская каманда ўніверсітэта заняла чацвёртае месца, саступіўшы ў паўфінале камандзе БДУФК.
Абедзве каманды знаходзіліся пад кіраўніцтвам вопытных трэнераў - Марыны Ясене, інструктара-метадыста па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце, і Віталя Маклакова, дацэнта кафедры фізічнага выхавання і спорту. Іх прафесіяналізм і падтрымка сталі важным фактарам поспеху студэнтаў на турніры.
Асаблівае прызнанне ў турніры атрымала Аляксандра Палубок, студэнтка 2 курса інжынернага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы, якая ўвайшла ў сімвалічную пяцёрку лепшых ігракоў.
Перамога жаночай каманды і поспехі мужчынскай каманды падкрэсліваюць высокі ўзровень спартовай падрыхтоўкі студэнтаў універсітэта і іх імкненне да перамогі.