28 мая на базе Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі адбыўся заключны этап Рэспубліканскай алімпіяды па менеджменту. Для падвядзення вынікаў алімпіяды была створана Рэспубліканская экспертная камісія, у склад якой увайшлі прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі і вядучыя спецыялісты арганізацый у галіне менеджменту якасці.
Алімпіяда праходзіла ў два этапы. На першым профілюючыя кафедры ўстаноў вышэйшай адукацыі і сакратарыят Рэспубліканскай экспертнай камісіі выбралі лепшыя рэфераты па актуальных пытаннях у галіне менеджменту якасці, падрыхтаваныя асобнымі ўдзельнікамі або камандамі-ўдзельніцамі. На другім этапе, які адбыўся 28 мая, удзельнікі праходзілі тэсціраванне і дэманстравалі камандныя выступленні. Пераможцы вызначаліся па выніках усіх этапаў.
Дыплома II ступені ўдастоена каманда факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў складзе студэнтаў спецыяльнасці «Інфармацыя і камунікацыя» – Дар'і Якусевіч, Ангеліны Беразоўскай, Ільі Давыдава, Міланы Шаргаевай. Навуковым кіраўніком выступіў начальнік аддзела менеджменту якасці Купалаўскага ўніверсітэта Сяргей Шчарбінін. Таксама каманда ўзнагароджана дыпломам «За паўнату раскрыцця тэмы «Беражлівы менеджмент або беражліва вытворчасць. Адрозненні і сінэргія».
Каманды ГрДУ імя Янкі Купалы ўзнагароджаны дыпломамі ў дадатковых намінацыях. Дыпломам «За прымяненне творчага падыходу пры раскрыцці тэмы задання каманднага выступлення» ўзнагароджана каманда факультэта эканомікі і кіравання пад навуковым кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве Марыны Саладухі. У склад каманды ўвайшлі студэнты спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» – Яна Кіслейка, Анастасія Сакаленка, Мілана Стэфановіч, Дар'я Філіпчык. Дыпломам «За глыбокі аналіз і раскрыццё тэмы «Стратэгічнае планаванне ў эпоху высокай нявызначанасці» ўзнагароджана каманда факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму пад навуковым кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры турызму і культурнай спадчыны Святланы Чувак. У склад каманды ўвайшлі студэнты спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» – Караліна Лобач, Карына Мармыш, Дыяна Піліпец, Лізавета Буднік.
Алімпіяда праводзілася ўжо дванаццаты раз. За званне найлепшых у заключным этапе Рэспубліканскай алімпіяды па менеджменце спаборнічалі 16 каманд з розных устаноў вышэйшай адукацыі.