З 29 па 30 мая на факультэце эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца XIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Праблемы сучаснай эканомікі: глабальны, нацыянальны і рэгіянальны кантэкст». Канферэнцыя будзе арганізавана ў афлайн- і анлайн-фарматах і прысвечана пытанням рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця суб'ектаў гаспадарання ва ўмовах лічбавай трансфармацыі і інавацыйнай эканомікі. Навуковая падзея аб'яднае больш за 70 вучоных, даследчыкаў, выкладчыкаў, аспірантаў і магістрантаў з Беларусі, Расіі, Казахстана, Узбекістана і Таджыкістана.
У рамках мерапрыемства запланавана відэаканферэнцыя з прадстаўнікамі ВНУ-партнёраў, сярод якіх Дзмітрый Улыбышаў, дырэктар Цэнтра сацыяльна-эканамічных даследаванняў, кандыдат эканамічных навук, дацэнт (Казахстан), Алімжон Рыскулаў, дэкан сумеснага факультэта БНТУ-ТГТрУ, доктар тэхнічных навук, прафесар (Узбекістан), Ілля Паляўнічых, кандыдат эканамічных навук, дацэнт кафедры эканамічнай тэорыі і менеджменту Расійскага ўніверсітэта транспарту, прафесар Расійскай Акадэміі Прыродазнаўства (РАЕ) (Расійская Федэрацыя).
У час пленарнага пасяджэння выступяць з дакладам Галіна Шмарлоўская, доктар эканамічных навук, прафесар, прафесар кафедры міжнароднага бізнесу БДЭУ (г. Мінск, Рэспубліка Беларусь), Уладзімір Фацееў, доктар эканамічных навук, прафесар, прафесар кафедры нацыянальнай эканомікі і дзяржаўнага кіравання БДЭУ (г. Мінск, Рэспубліка Беларусь), Генадзь Хацкевіч, доктар эканамічных навук, прафесар, прафесар кафедры эканамічнай інфарматыкі БДУІР (г. Мінск, Рэспубліка Беларусь), Ляззат Сембіева, доктар эканамічных навук, прафесар, загадчык кафедры «Дзяржаўны аўдыт» Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта ім. Л.М. Гумілёва (г. Астана, Рэспубліка Казахстан), Інга Карагіна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, кіраўнік міжнароднага аддзела Вышэйшай школы фінансаў РЭУ ім. Г.У. Пляханава (г. Масква, Расійская Федэрацыя), Дамір Абдулаў, і. а. дацэнт кафедры «Дзяржаўнае кіраванне» Ташкенцкага дзяржаўнага юрыдычнага ўніверсітэта, PhD (г. Ташкент, Рэспубліка Узбекістан).
У рамках круглага стала ўдзельнікі абмяркуюць праблемы забеспячэння эканамічнай бяспекі ў кантэксце дасягнення Мэт устойлівага развіцця. У абмеркаванні прымуць удзел прадстаўнікі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў АПК БДАТУ, Інстытута эканомікі НАН Беларусі, Расійскага ўніверсітэта транспарту і Таджыкскага дзяржаўнага фінансава-эканамічнага ўніверсітэта.
Выступленні з дакладамі прадоўжацца 30 мая і будуць ахопліваць актуальныя тэмы ўстойлівага развіцця ва ўмовах лічбавай трансфармацыі, фінансавай сістэмы і бухгалтарскага ўліку, матэматычных метадаў даследавання і электроннай эканомікі.
Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да абмеркавання актуальных праблем сучаснай эканомікі!