Адборачны этап праекта ў Гродзенскай вобласці арганізаваны тэлеканалам ОНТ, Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі і музычнай медыякампаніяй. У гэтым годзе прадэманстраваць свае вакальныя дадзеныя выказалі жаданне больш за 100 удзельнікаў.
Маштабны тэлевізійны праект «Зорны шлях» – гэта праект, падчас якога прадстаўнікі розных прафесій і ўзростаў змагаюцца за званне лепшага вакаліста краіны. Ён праходзіць у Беларусі ўжо чацвёрты год запар.
Прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы не пакінулі без увагі вакальны конкурс і з задавальненнем падключыліся да праекта. Прадэманстраваць свае вакальныя даныя і творчы падыход ужо трэці раз адправілася сакратарка аддзела міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Карына Маляўская. Упершыню ў кастынгу маштабнага вакальнага конкурсу бяруць удзел члены студыі вакалу для дарослых Купалаўскага ўніверсітэта – выкладчык-стажор юрыдычнага факультэта Кацярына Пілінога і загадчык лабараторыі факультэта біялогіі і экалогіі Сяргей Карэлін.
Жадаем удзельнікам удачы ў конкурсных іспытах!