Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" аб'яўляе аб пачатку традыцыйнага конкурсу творчых работ "Сімвалы маёй краіны", накіраванага на папулярызацыю дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.
Конкурс стартаваў з 13 мая і праходзіць у два этапы. Першы этап, абласны, уключае прыём работ да 11 чэрвеня. У гэты перыяд будуць вызначаны 10 фіналістаў ад рэгіёна, якіх выбера конкурснае журы да 17 чэрвеня. Работы фіналістаў абласнога этапа накіроўваюцца на другі, рэспубліканскі этап, у Рэспубліканскі Савет да 20 чэрвеня.
На рэспубліканскім этапе журы вызначыць па 9 намінантаў у кожнай катэгорыі і арганізуе анлайн-галасаванне ў сацыяльных сетках РГА "Белая Русь" з 25 чэрвеня па 3 ліпеня. Аб'яўленне пераможцаў рэспубліканскага этапа адбудзецца 5 ліпеня, калі інфармацыя будзе размешчана на афіцыйным сайце РГА "Белая Русь".
Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца фота творчых работ з выявай беларускіх дзяржаўных сімвалаў, выкананых у розных тэхніках: жывапіс, графіка, роспіс па шкле, саломапластыка, тэстапластыка, вышыўка, алмазная мазаіка і іншыя. Конкурсныя работы павінны суправаджацца заяўкай з указаннем назвы конкурсу, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (калектыва аўтараў), узросту і кантактнай інфармацыі (нумар тэлефона, горад пражывання, месца вучобы/работы), назвы працы і апісання яе сімвалізму (форма заяўкі свабодная).
Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі прызамі на знакавых мерапрыемствах РГА "Белая Русь".
РГА "Белая Русь" запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел і прадэманстраваць свае работы, якія адлюстроўваюць сімволіку і прыгажосць нашай краіны! Работы прымаюцца на электронную пошту gr.belayarus@mail.ru з паметкай "Сімвалы маёй краіны".