Дэлегацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на чале з рэктарам Ірынай Кітурка прымае ўдзел у восьмым пасяджэнні Падкамісіі па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі Кітайска-беларускага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве.
Пасяджэнне праходзіць сёння, 12 мая, у горадзе Урумчы (КНР). У мерапрыемстве ўдзельнічае Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец, а таксама кіраўнікі вядучых устаноў адукацыі краіны, уключаючы ГрДУ імя Янкі Купалы, які прадстаўляюць рэктар Ірына Кітурка і прарэктар па вучэбнай рабоце Лявонцій Паўлаў.
На пасяджэнні абмяркоўваюцца пытанні супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем у сферы вышэйшай, прафесійнай і лічбавай адукацыі, а таксама выкладання беларускай і кітайскай моў.
У рамках візіту беларускай дэлегацыі ў Кітай запланаваны шэраг мерапрыемстваў і перагавораў.