Выпускнікі ГрДУ імя Янкі Купалы, якія згулялі ў складзе зборнай нашай краіны, выступілі на міжнароднай арэне пад кіраўніцтвам Нікаласа Альварада. На стадыі 1/2 фіналу беларуская каманда абгуляла зборную Сенегала. Міжнародны турнір прайшоў на Сейшэльскіх астравах.
Учора, 11 мая, зборная Рэспублікі Беларусь згуляла з дзейючымі чэмпіёнамі - зборнай Бразіліі, з лікам 3:4 беларусы прабіліся ў фінал і ўпэўнена ўзялі срэбра. Выпускнікі Купалаўскага ўніверсітэта - Мікіта Чайкоўскі і Алег Гапон паказалі майстэрства ў дакладных ударах і рашучых перахопах падчас гульні.
Адзначым, што Алег Гапон, выпускнік факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, правёў усяго 247 гульняў і забіў 244 галы. Выпускнік юрыдычнага факультэта - Мікіта Чайкоўскі правёў 242 гульні і забіў 71 гол. Нагадаем, што ў 2024 годзе зборная па пляжным футболе Рэспублікі Беларусь дайшла толькі да паўфіналу ў ААЭ.
Ганарымся нашымі выпускнікамі і жадаем новых галавакружных перамог!