Марафон "Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!" удастоены гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Праект «Грамадзянска-патрыятычны марафон «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!» удастоены гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы маладзёжнай палітыкі. Адпаведнае распараджэнне Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 30 снежня 2022 года.
Грамадзянска-патрыятычны марафон - гэта сучасная форма патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання моладзі, якая ўяўляе сабой спаборніцкі ўдзел каманд у цыклах і конкурсах рознай накіраванасці (творчай, інтэлектуальнай, ваенна-спартыўнай і сямейнай).
Віншуем калектыў аўтараў і жадаем далейшых творчых поспехаў! Дарэчы, гранты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны 50 спецыялістам, якія працуюць у сферах навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, маладзёжнай палітыкі і ўнеслі значны ўклад у іх развіццё.

VIII Міжнародны грамадзянска-патрыятычны марафон "Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!" пройдзе ў Купалаўскім універсітэце
З 6 па 8 мая ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пройдзе фінал VIII Міжнароднага грамадзянска-патрыятычнага марафону "Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!". Фінал стане кульмінацыяй марафона, у рамках якога будуць арганізаваны конкурсныя і ўрачыстыя мерапрыемствы.
Марафон уключае разнастайныя цыклы мерапрыемстваў, такія як інтэлектуальныя, ваенна-спартыўныя, сямейныя, спартыўныя і творчыя. Удзельнікі змогуць прадэманстраваць свае здольнасці, падтрымліваючы патрыятычныя і грамадзянскія ініцыятывы. Дадзенае мерапрыемства садзейнічае ўмацаванню духу калектыву і ўзаемадапамогі сярод студэнцкай супольнасці.
Варта адзначыць, што сёлета грамадзянска-патрыятычны марафон "Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!" прымеркаваны да 80-годдзя Вялікай Перамогі. У марафоне прымуць удзел прадстаўнікі больш як 20 устаноў адукацыі Беларусі і Расійскай Федэрацыі. Сачыце за падзеямі конкурсу на сайце і ў сацыяльных сетках ГрДУ імя Янкі Купалы!
ПРАГРАМА ПА СПАСЫЛЦЫ.
