27 красавіка ў Купалаўскім універсітэце адбылася XXV алімпіяда Школы дакладных навук факультэта матэматыкі і інфарматыкі па матэматыцы сярод вучняў 4-9 класаў. У маштабнай падзеі прынялі ўдзел 450 навучэнцаў, якія прадстаўляюць школы Гродна і Гродзенскага раёна, Лідскага, Дзятлаўскага, Ваўкавыскага, Слонімскага, Мастоўскага, Смаргонскага раёнаў, а таксама горада Мінска і Высокае Брэсцкай вобласці.
Удзельнікі алімпіяды вырашалі 6 матэматычных задач на працягу 1,5-2 гадзін. Пасля завяршэння спаборніцтва школьнікі маглі паўдзельнічаць у інтэрактыўных мерапрыемствах, арганізаваных студэнтамі факультэта матэматыкі і інфарматыкі.
Вынікі алімпіяды будуць падведзены 13 мая. Азнаёміцца з вынікамі можна на сайце math.grsu.by. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 17 мая 2025 года ў 12.30 у аўдыторыі 218 па вул. Ажэшкі, 22.
Даведачна: факультэт матэматыкі і інфарматыкі падтрымлівае традыцыю працы са школьнікамі. З 1957 па 1989 гады паспяхова дзейнічала Школа юных матэматыкаў, а з 1999 года функцыянуе Школа дакладных навук.