30 кастрычніка 2024 г. у 17.30 па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, каб. 209 адбудзецца пасяджэнне гарадскога міжкафедральнага тэарэтыка-метадалагічнага семінара «Трыбуна думкі (актуальныя праблемы сацыягуманітарных ведаў)».
Тэма: «Інфантылізм як тэндэнцыя развіцця спажывецкага таварыства».
Дакладчык-Ермаловіч Юлія Мікалаеўна, нам. дэкана па выхаваўчай рабоце педагагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Янкі Купалы, кандыдат філасофскіх навук.