На базе факультэта эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 28 лістапада 2015 года адбудзецца дзелавы форум – VIII гродзенскі Invest Weekend.
У бізнес-сустрэчы прымуць удзел розныя катэгорыі прадпрымальнікаў: ад студэнтаў, якія мараць стварыць уласны бізнес, да дырэктараў паспяховых кампаній і інвестараў.
Упершыню адбор праектаў будзе праходзіць па трох намінацыях: «Лепшая ідэя для Гродна», «Лепшая бізнес-ідэя», «Лепшая каманда/аўтар». Самыя інавацыйныя прапановы будуць перададзены ў Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт і атрымаюць шанц на рэалізацыю.
Рэгістрацыя па электроннай пошце fin-fond@yandex.ru або па тэл. 74-22-27.
Праграма правядзення VIII гродзенскага Invest Weekend
Час | Мерапрыемства |
9.00 – 9.30 | Рэгістрацыя ўдзельнікаў. |
9.30 – 10.00 | Прывітальнае слова (прадстаўленне каманды арганізатараў, партнёраў, экспертаў і інвестараў, давядзенне рэгламенту мерапрыемства ўдзельнікам). |
10.00 – 11.00 | Прэзентацыя бізнес-ідэй (праектаў) перад экспертамі і ўдзельнікамі ў фармаце 3 хвіліны + 4 хвіліны на зваротную сувязь (рэкамендацыі і парады экспертаў, пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства). |
11.00 – 11.25 | Майстар-клас. |
11.25 – 13.20 | Прэзентацыя бізнес-ідэй (праектаў) перад экспертамі і ўдзельнікамі ў фармаце 3 хвіліны + 4 хвіліны на зваротную сувязь (рэкамендацыі і парады экспертаў, пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства). |
13.20 – 14.20 | Кава-брэйк, дапрацоўка ідэй. |
14.20 – 14.45 | Майстар-клас. |
14.45 – 16.45 | Прэзентацыя дапрацаваных ідэй. |
16.45 | Заключнае слова, узнагароджанне пераможцаў. |
Месца правядзення: вул. Горкага, 95 (факультэт эканомікі і кіравання). Пачатак у 9.30.
Даведка
Invest Weekend – гэта некамерцыйнае мерапрыемства, у якім адначасова ўдзельнічаюць пачынаючыя і сталыя бізнесмены, эксперты і інвестары. Заяўнік бізнес-ідэі самастойна прапрацоўвае праект і рыхтуе для абароны прэзентацыйныя матэрыялы (у электронным выглядзе). Гатовая прэзентацыя прадстаўляецца ў дзень правядзення дзелавога форума. Прымаць удзел у мерапрыемстве могуць усе жадаючыя.
