Праграма «Балтыйскі ўніверсітэт» (BUP)
           The Baltic University Programme (BUP)
 
 
 
 
Афіцыйны сайт: www.balticuniv.uu.se
Год уступлення ГрДУ імя Я.Купалы ў BUP - 2006.
Каардынатар - Алена Вітальеўна Гулевіч, дацэнт кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі. Кантактныя дадзеныя: тэл. 680056; e-mail: Family2001KG@mail.ru
 
Праграма створана ў 1991 годзе па ініцыятыве Упсальскага ўніверсітэта (Швецыя) і ўяўляе сабой універсітэцкую сетку, якая складаецца больш чым з 220 універсітэтаў і іншых устаноў вышэйшай адукацыі з 12 краін рэгіёну Балтыйскага мора: Беларусь, Эстонія, Фінляндыя, Германія, Латвія, Літва, Польшча, Расія, Швецыя, Чэхія, Славакія, Украіна.
Праграма «Балтыйскі Універсітэт» асноўную ўвагу надае пытанням, актуальным для ўсяго рэгіёну Балтыйскага мора, праблемам устойлівага развіцця, аховы навакольнага асяроддзя і дэмакратыі ў рэгіёне Балтыйскага мора.
Актыўнасць BUP накіравана на падтрыманне ключавой ролі універсітэтаў у вырашэнні гэтых пытанняў праз:
 распрацоўку, укараненне і каардынацыю адукацыйных курсаў для студэнтаў і магістрантаў з выкарыстаннем сучасных адукацыйных тэхналогій;
 
  падтрымку міждысцыплінарных даследаванняў і праектаў у супрацоўніцтве з органамі дзяржаўнага кіравання, кампаніямі і іншымі арганізацыямі.
  
Дзейнасць Праграмы «Балтыйскі Універсітэт», даступная ўсім удзельнікам BUP:
 Мерапрыемствы (канферэнцыі, семінар ы пр.) для даследчыкаў;
 
  Мерапрыемствы для выкладчыкаў;
 
  Мерапрыемствы для аспірантаў;
 
  Мерапрыемствы для магістрантаў і бакалаўраў;
 
  Летнія курсы для магістрантаў і бакалаўраў;
 
  Летнія курсы для выкладчыкаў і студэнтаў на парусным караблі SAIL;
 
  Курсы аспірантуры;
 
  Грантавае фінансаванне для бакалаўраў, магістрантаў і аспірантаў;
 
  Конкурс і ўзнагароджанне за лепшыя кандыдацкія дысертацыі года.
  
Сетка каардынуецца Сакратарыятам Праграмы «Балтыйскі Універсітэт», які з'яўляецца часткай Цэнтра Устойлівага Развіцця Уппсалы (Uppsala CSD) у Упсальскім ўніверсітэце (Швецыя). Акрамя таго аператыўнае кіраванне ажыццяўляюць Асацыіраваныя сакратарыяты ў г. Лодзь, Польшча (студэнцкая актыўнасць, Лодзенскі Тэхнічны Універсітэт), г. Гамбург, Германія (даследчая актыўнасць, Гамбургскі ўніверсітэт прыкладных навук) і г. Або, Фінляндыя (адукацыя, Акадэмічны ўніверсітэт Або).
 
Навіны сеткі
Research Notes Letter 3
Інфармацыйны бюлетэнь, Кастрычнік 2018
Конкурс для выкладчыкаў на ўдзел у курсе «Устойлівасць у навучанні і выкладанні ў ВНУ. Міжнародны вопыт»
Справаздача за 2017 год
Выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі «Інавацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця» ў Каўнасе
ГрДУ імя Янкі Купалы пашырае партнёрскія сувязі з універсітэтамі і арганізацыямі - удзельнікамі сеткі Праграмы «Балтыйскі Універсітэт»