Вэбінар адбудзецца 15 кастрычніка 2015 года ў 19.30. Удзельнікі атрымаюць кансультацыю па складанні індывідуальнага варыянту рэзюмэ, а таксама даведаюцца:
- як павінна выглядаць рэзюмэ, каб яго заўважылі і захацелі прачытаць;
- як найлепшым чынам апісаць асабістую інфармацыю і прафесійныя навыкі;
- якія тыповыя памылкі здзяйсняюць пры складанні рэзюмэ.
Аўтар і трэнер праграмы - старшы выкладчык кафедры эканамічнай тэорыі і камерцыйнай дзейнасці ГрДУ імя Янкі Купалы, магістр псіхалагічных навук; сертыфікаваны бізнес-трэнер, псіхолаг Ларыса Леанідаўна Скварцова.
Для ўдзелу ў вэбінары неабходна:
- запоўніць заяўку, перайшоўшы па спасылцы.
- скарыстацца спасылкай, атрыманай па электроннай пошце, для далучэння да вэбінару.