На галоўнай сцэне Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў Міжнародны дзень студэнта, 17 лістапада, адбудзецца фінал конкурсу мастацкай самадзейнасці студэнтаў-першакурснікаў «Alma mater - любоў з першага курсу».
Перад гледачамі выступяць студэнты-першакурснікі факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, факультэта фізічнай культуры, юрыдычнага факультэта і зборная каманда замежных студэнтаў. Таксама розныя нумары пакажуць студэнты тых факультэтаў, якія не сталі фіналістамі.
Пачатак мерапрыемства ў 18.00 па адрасе: вул. Леніна, 32, канцэртная зала.
Білеты можна набыць у галоўным корпусе па вул. Э. Ажэшка, 22 у Рэгіянальным цэнтры турызму. Кантактныя тэлефоны: 8 (0152) 77-37-85, +375 (29) 869-06-02.
