Арганізацыйны сход адбудзецца 22 лістапада ў корпусе факультэта псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Пачатак у 18.00.
Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі 8-11 класаў Гродзеншчыны, якія цікавяцца псіхалогіяй і ў будучыні хочуць звязаць сваё жыццё з гэтай навукай.
Праграма заняткаў разлічана на 6 месяцаў і ўключае ў сябе 12 двухгадзінных трэнінгаў, якія будуць праходзіць кожныя два тыдні пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Ганны Хамені.
