13 мая 2017 года ў Гродне пройдзе гарадскі суботнік, у якім прымуць удзел супрацоўнікі, выкладчыкі і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У рамках суботніка плануецца добраўпарадкаваць і прывесці ў належны стан гісторыка-культурныя каштоўнасці, тэрыторыі воінскіх пахаванняў, зон адпачынку, падрыхтаваць дзіцячыя аздараўленчыя і спартыўна-аздараўленчыя лагеры да летняга сезона.