У рамках падрыхтоўчых мерапрыемстваў да міжнароднай выставы «Экспа 2020» у Дубаі (ААЭ) распрацавана праграма грантаў «Expo Live Innovation Impact Grant Programme» для фінансавання арыгінальных інавацыйных праектаў і стартапаў, адпаведных галоўнай тэматыцы выставы «Connecting Minds, Creating the Future».
Максімальны памер гранта – 100,000 USD.
Вызначаны тры ключавых напрамкі праектных прапаноў:
-«Магчымасць» (катэгорыі: адукацыя, занятасць, новыя галіны, фінансавы капітал, кіраванне);
-«Мабільнасць» (катэгорыі: транспарт, лагістыка, турызм і даследаванні, індывідуальная мабільнасць, лічбавыя каналы сувязі);
-«Устойлівасць» (катэгорыі: прыродныя экасістэмы і біяразнастайнасць, рэсурсы, змяненне клімату, зялёны рост).
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца як індывідуальныя ўдзельнікі, так і арганізацыі ўсіх краін свету.
Конкурс праектаў аб'яўляецца два разы на год. Прыём заявак на бліжэйшы конкурс пачнецца ў маі 2017 года.
Падача заяўкі праходзіць у рэжыме анлайн. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зарэгістравацца на партале праграмы «Expo Live e-portal», выслаць кароткае апісанне праекта і відэа ролік працягласцю 2-3 хвіліны. Паспяховым кандыдатам будзе прапанавана запоўніць поўную заявачную форму.
Больш падрабязную інфармацыю аб праграме і конкурсе можна атрымаць на сайце альбо у дадатку.