Фізіка-тэхнічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 20 красавіка 2017 года праводзіць XXV Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Фізіка кандэнсаванага стану».
Удзельнікамі навуковага форуму стануць студэнты, магістранты і аспіранты вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і замежжа.
Праца канферэнцыі будзе праходзіць па наступных напрамках:
- «Вывучэнне малекулярнай структуры і ўласцівасцяў кандэнсаванага стану»;
- «Матэматычныя метады і камп'ютэрнае мадэляванне ў фізіцы кандэнсаванага стану»;
- «Прыборы і тэхніка эксперыменту»;
- «Актуальныя пытанні методыкі вывучэння фізікі кандэнсаваных станаў».
Працоўныя мовы: беларуская, руская, англійская і польская.
Кантакты
Адрас: вул. Урублеўскага, 33 (фізіка-тэхнічны факультэт)
Тэл.: 8 (0152) 48-35-91
Факс: 8 (0152) 48-68-81
E-mail: FKS@grsu.by
Web: http://ftf.grsu.by