Канферэнцыю правядзе кафедра сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы 30 сакавіка 2017 года.
Удзельнікамі навуковага форуму стануць студэнты, магістранты і аспіранты вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.
Праца канферэнцыі «Сацыялагічныя чытанні - 2017» будзе праходзіць па наступных напрамках:
- «Сацыяльна-эканамічныя і дэмаграфічныя аспекты развіцця беларускага грамадства»;
- «Сучасная моладзь і яе каштоўнасці»;
- «Рэлігія, адукацыя і культура ў сучасным свеце»;
- «Сацыялогія СМІ і камунікацый»;
- «Сацыяльныя дэвіяцыі ў сучасным грамадстве»;
- «Экалагічны кірунак ў сацыялагічным дыскурсе»;
- «Даследаванне сям'і і гендэрных адносін у сацыялогіі»;
- «Сучасная тэарэтычная сацыялогія: трэнды і перспектывы развіцця».
Рабочыя мовы канферэнцыі: руская і беларуская.
Кантакты
Адрас: г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5 (факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму)
Тел.: 8 (0152) 77-32-57
E-mail: grsu.sociology@mail.ru
Web: http://fh.grsu.by