Турнір пройдзе 18-19 сакавіка 2017 года на базе спартыўнага залы купалаўскага ўніверсітэта па вул. Захарава, 32 і збярэ каманды дзяўчат Гродзеншчыны.
Спаборніцтвы накіраваны на папулярызацыю і далейшае развіццё міні-футбола ў галіне, павышэнне ўзроўню майстэрства спартсменак і каманд і адбор наймацнейшых спартсменак у зборную каманду Гродзеншчыны.